Гэй, беларусы, з кім вы? — агляд настольнай гульні «Паўстанцы»

Напэўна, вы ўжо заўважылі, што раптам у назве майго новага агляду змянілася мова. Так, сёння я вырашыў з вамі пагаманіць на беларускай мове. Чаму? Таму што на чарзе у мяне гульня Паўстанцы, якая зроблена на беларускай мове і нават у яе правілах напісана, што і гуляць у Паўстанцаў лепш на беларускай мове. І вось я думаю — навошта тым, хто размаўляе па-руску, чытаць пра гульню, якая цалкам прысведчана беларусам? Iм жа ж будзе зусiм не цiкава! Калісьці ў мяне ўжо пыталі, чаму я ніколі не пішу артыкулаў па-беларуску. І вось яна, мая першая спроба=)

І загадзя я прашу прабачэння за трасянку, якая тут дакладна будзе, таму што практыкі размаўляць па-беларуску ў мяне ня так шмат, а вось лупiць на трасянцы — гэта я лёгка=). Але я ўсё роўна паспрабую=)

Карацей кажучы, пагаворым сёння пра беларускіх паўстанцаў 😉

img_5152

Склад гульні

У мяне ўжо другое выданне гэтай гульні. З першым я не быў знаёмы, таму мне цяжка сказаць, у чым адрозненні першага і другога выдання. Напэўна, у новай версii больш картак, палепшаныя правілы i каляровая каробка.

img_5156

Гэта картачная гульня, таму у каробцы вы знойдзеце 67 картачак і правілы.

Я не ведаю дакладна, дзе друкавалiся Паўстанцы, але якасць мне спадабалася. Карты яўна не з паперкі зробленыя, бо яны тоўсценькія. У руках трымаць прыемна.

img_5153

Калі я адкрываў каробку, то са мной адбылася адна маленькая смяшынка. Абгорткі на каробцы не было, таму я вырашыў, што крышку можна зняць проста так. Я і так цянуў, і гэдак, але крышка нiяк не знімалася. Я ўжо пачаў думаць, што яна прыклееная, і нават адчуў лёгкі прыступ злосці. Але раптам потым заўважыў дзве маленечкія налепкі, якія былі наклееныя знізу, якiх трэба было проста адклеiць. А я ужо амаль што зубамі адкрываў гульню=)

Беларуская мафія

Паўстанцы — гэта такая спроба сімуляцыі падзей 1863 года, калі Кастусь Каліноўскі пачаў збіраць людзей, неабыякавых да лёсу сваёй Радзімы. Як звычайна, людзі ў той час падзяліліся на тых, хто быў за паўстанцаў, за цара і тых, хто быў звычайны беларус=) Карацей кажучы, усё як i зараз. Паўстанцы дзеляць гульцоў па розных гульнявых ролях, і ў залежнасці ад таго, хто застанецца апошнім, той бок і пераможа.

img_5158

Калi адкiнуць усе блаблабла, то гэта такая гістарычна-беларуская Мафія.

Пры падрыхтоўцы кожны удзельнік гульні атрымае сакрэтную картку з персанажам. Гэта можа быць Паўстанец, Царскі службовец ці Беларус. Дарэчы, на картках намалёваны сапраўдныя удзельнікі паўстання (так што гэта будзе для вас хвілінка гісторыі, калі вы дрэнна вучыліся ў школе=)). Кожны гулец яшчэ атрымлівае картачку зброі (так, у гэтай гульнi усё сур’ёзна!).

img_5161

Перад пачаткам усе заплюшчваюць вочы, і па чарзе расчплюшчваюць спачатку паўстанцы, а потым службоўцы (так яны знаёмяцца адзiн з адным). Паўстанцы i службоўцы гуляюць у розных камандах, таму ім нельга ведаць адзін аднаго. А беларусы не ведаюць нiкога.

img_5164

Ітак, гульня пачынаецца! Спачатку пераварочваецца картка выбару, на якой напісана, каго будуць шукаць беларусы у гэтым раундзе — паўстанцаў ці службоўцаў. А далей пачыанецца звычайная Мафія, пра якую вы, напэўна, усе ведаеце. Усе гульцы як быццам бы гуляюць за простых беларусаў, і яны вырашаюць, хто з гульцоў можа быць тым, каго шукаюць па картцы выбару. Напрыклад, той не так паглядзеў, гэты на бандыта падобны, у таго гузiк разшпiлiўся… Канешне, паўстанцы ведаюць сваіх, а службоўцы сваіх, таму паплечнікаў яны не паляць. Кожны чалавек мае адну-две хвілінкі на тое, каб абгрунтаваць сваё меркаванне.

img_5165

Потым кожны удзельнік гульні выкладвае сваю карту зброі перад тым чалавекам, якога, па яго меркаванню, шукаюць у раундзе. Гулец, які набярэ больш карт зброі, цягне карту лёсу з асаблівай калоды. А потым будзе ўсім прыз-сюрпрыз, таму што лёс — штука цікавая. І беднага абранага гульца можа чакаць як смяротныя шыбеніца ці расстрэл (гэта значыць выбыццё з гульні), так і бой (у наступным раундзе вы не маеце права голасу), пушча (вы схаваліся ў лесе і супраць вас нельга галасаваць у наступным раундзе) ці газета (вы прачыталі «Мужыцкую праўду» і пераканалі ўсіх перагаласаваць).

img_5167

Пасля галасавання і вырашэння лёсу наступае новы дзень. Паўстанцы перемагаюць, калі выбывае апошні царскі службовец, і наадварот. Беларусы перамагаюць і так, і сяк=)

З кім ты?

Пра Паўстанцаў я чуў даўно, яшчэ калі яны толькі-толькі з’явіліся. Канешне, я даўно ўжо перайшоў тую мяжу, калі ў Мафію гуляць было вельмі цікава. Таму я не вельмі цікавіўся гульнёй, але мне вельмі падабаўся капшучок, у якім пастаўлялася гульня першай версii.

img_5162

Нечакана ў прошлым годзе пачалі збіраць грошы на выданне новай версіі Паўстанцаў. Вельмі прэзентабельная ў вынiку гульня атрымалася, хачу я вам сказаць. Афармленне гульні мне спадабалася, за што можна сказаць дзякуй мастачцы Насце Янкоўскай. Партрэты персанажаў сапраўды вельмi падобныя да арыгінала.

Ну а наконт геймплэя што можна сказаць? Калі вы гулялі ў Мафію, то Паўстанцы будуць вам добра знаёмымі з першых хвілін. Я не магу назваць сябе заядлым прыхільнікам Мафіі, бо гэта для мяне ўжо настольнае мінулае. Канешне, перыядычна можна пагуляць у «шпіёнаў», асабліва калі збіраецца шмат чалавек. Але мне ўсё роўна калi-нiкалi самотна зазіраць у вочы ўсім гульцам і дакалупвацца да таго, як хто на каго паглядзеў, хто маргнуў, хто ўздрыгнуў ці кашлянуў. Гэта такая фанавая настолачка, каб проста пасмяяцца адзін з аднаго за кубачкам кавы ці гарбаты.

img_5169

Але ўсё ж такі я бачу розніцу паміж Паўстанцамі і Мафіяй. Перш за ўсё ў Паўстанцах ёсць цікавы замес з гісторыяй. Тут жа ж можна не толькі гуляць як у моўную шпіёнскую гульню, але як і ў ралёўку. Калі персанаж раскрываецца, гулец можа распавесці пра сябе. Хто ён, чым займаўся. Можна передаць прывітанне тым, хто яго здаў як шклатару=) Спытайце ў сябе, ці было б вам цікава пабыць з гадзінку удзельнікам рэвалюцыі 1863 года з аднаго ці другога боку? Цi цiкава вам даведацца, хто з вашых сяброў здраднік, а хто просты беларус, які яшчэ не вырашыў, якая яго роля у гэтым жыцці. Мне, напрыклад, было цікава пагуляць у такую настолку з сапраўднымі гістарычнымі падзеямі.

img_5172

Яшчэ хачу адзначыць карткі лёсу, зброі/праклёну і падзей. Яны надаюць гульне той самы «непаўторны смак», калі можна так сказаць=) Калi б не яны, то я адразу ж сказаў бы, што гэта сапраўдны клон Мафіі, i можна разыходзіцца. З лёсам прыкольна тое, што нават калі вас захочуць выкінуць з гульні, то гэта не так проста зрабіць. Можна ўцячы ў лес ці атрымаць медаль і змяніць картачку ролі. Цікавая такая прыдумка атрымалася.

Са зброяй прыкол такі — на адваротнай старане карткі размешчаны праклен, які можна кінуць на любога гульца перад тым, як выбыць з гульні. Праклёны розныя, цiкавыя, таму сумаваць не прыдзецца.

img_5166

З падзеямі можна гуляць па жаданню. Яны ўводзяць розныя новыя ўмовы ў гульню. Гэта калі вам ўжо стане зусім сумна гуляць у базавую версію, то можна разбавіць гульню падзеямi.

Мне не хочацца вельмі тут раіць вам купляць Паўстанцаў, ці наадварот адбіць у вас жаданне гэта зрабіць, таму што на самой справе тут усё вельмі проста — калі вам падабаюцца такого рода гульні, то вам будзе цікава. Я не ведаю, ці гуляюць зараз так фанатычна у Мафію студэнты, як гэта было раней. Але калі ў нас, беларусаў, з’явiлася свая версія шпіёнскай настолкі, то гэта ж добра=)

img_5179

Калі вы не супраць паразмаўляць па-беларуску за гульнёй, калі вы цікавіцеся гісторыяй, калі вам падабаююца гульні накшталт Мафіі, то Паўстанцаў вам раю. Заадно падтрымаеце добрых людзей з Гродна, якім я дзякую за дасланую на водгук гульню 😉

Каму цікава — вось тут можна набыць Паўстанцаў!

img_5174

16 Responses to Гэй, беларусы, з кім вы? — агляд настольнай гульні «Паўстанцы»

  1. aivushkin says:

    Дякую за білоруську, поважаю, читати було приємно!

    • scafandr says:

      I мне прыемна бачыць першы каментарый падтрымкi, бо я ўжо чакаў нешта падобнае на «фу, ничыво не панятна! быстрэнька пишыце па руски!».
      Са мной можна размаўляць i па украiнску таксама — усё разумею=)

      • biodji says:

        Я без переводчика понял процентов 90 текста, так что всё норм. Даже интересно почитать теперь какой нибудь художественный текст ) по игре — долго смотрел на игру в Инстаграме, хотел себе как белорусский сувенир, но в Мафию перестал играть лет пять уже.

        • scafandr says:

          Круто! Не все русскоязычные понимают. Но есть редкие экземпляры, который все ок=) Ты один из них=) Я тоже игру вижу скорее как сувенир, особенно тем, кто уехал на ПМЖ. Либо тем подойдет, кто не наигрался в Мафию.

  2. Михайло says:

    Приємно було читати білоруською. Гарний огляд!

  3. Ирина says:

    Обіцяного не треба чекати три роки😀… Дякую за чудовий огляд🙂) Ніколи не грала у мафію — не мій тип ігор. Дуже сподобалось оформлення та невеличкі родзинки, що додали до геймплею і які відрізняють її від попередників.

    • scafandr says:

      Спадзяюся, крыху узбудзiла вас мова=) А то усё не ды не=) Я ужо пачау перажываць крыху=)

      • Ирина says:

        А як же, звичайно😀. Прочитала огляд білоруською із великим задоволенням, дякую)

  4. Тимур says:

    Интересно было почитать, дзякую за огляд. Надеюсь, что следующий будет на английском или может даже китайском 😉

    • scafandr says:

      Почему надеюсь-то?=) Максимум я еще на ужасном польском могу что-то написать=) А на английском есть БГГ=) На китайском не шпрехаю и как-то не хочу 😉

  5. Siarhei Matyrka says:

    дзякуй за водгук. не ведаю, колькі праглядаў ён у цябе набярэ, але гэта не галоўнае.
    дарэчы, я не рынуўся чытаць адразу, а проста пракруціў уніз. і калі вочы зачапіліся спачатку за «А беларусы не ведаюць нiкога», а потым за «Беларусы перамагаюць і так, і сяк=)», я зразумеў, што водгук будзе легендарны =)))))
    наконт самой гульні, у мяне калісьці была першая рэдакцыя гульні (каторая ў льняным мяшэчку), але я яе некаму перадарыў, бо ў маёй тадышняй кампаніі ў мафіі не гулялі. але гульня і тады была са сваёй фішкай. ну і сказаць па шчырасці, усю гэту механіку можна было б перанесці на нашу сучаснасць, балазе персанажаў і падзей у нас хапае на базу з трыма допамі =)))

    • scafandr says:

      можаш спытаць табе пазней пра прагляды, я табе скажу=) гэта не сакрэт.
      памятаю, раней вельмi шмат людзей прадавалi на барахолцы Паустанцау. потым неяк схлынула пацiху. чакаем новую хвалю?=))) жартую, канешне. хай усё будзе добра!
      я з табой згодны, што можна зрабiць афiгенскую сучасную версiю! напрыклад, аблава самагоншчыкау на вёсцы=)

  6. Владимир Иванов says:

    Щиро вам дякую за такий чудовий огляд бiлоруською!
    Я бы почитал и другие обзоры на нем. Он у меня какое-то особое место занимает.
    Я родился в Одессе в 80-ые и у меня в детстве была книжка маленькая двуязычная, русско-белорусская. Сказка «Медведь и мужик». Я когда научился читать, научился всем белорусским словам, которые упоминаются в этой сказке, просто сличая перевод. До сих пор помню первые строчки этой книжки, хотя уже больше 30 лет прошло с того момента. ))
    А когда студентом был, чуть не женился на девушке из Минска, она меня пленила песнями на белорусском под гитару. А потом еще через время я на протяжении 6 лет занимался всеми рекламными компаниями Атлант в Украине. В Минске минимум 2 раза в год бывал.
    А, и еще песня «Не быць скотам» Ляписа в моем топе лучших песен! ))

    Спасибо вам еще раз за эти 10 минут приятной ностальгии, которые получил, читая ваш обзор.
    Жыве Беларусь!

    • scafandr says:

      Если будет острая нужда, то мне не сложно переключить язык=) С русским просто охват аудитории больше. У нас в Беларуси даже сами беларусы не всенормально понимают и разговаривают=) В последнее время часто появляются заметки, что кто-то что-то не понял, попросил говорить на «нормальном» языке, жалобы, обиды, суды… =)
      У меня в поездах в Украину аналогичная обратная ситуация — все девчата такие красивые, на всех женился бы=)
      Спасибо вам за отзыв! Вечна жыве=)
      А по музыке рекомендую послушать Rel1kt. Они играют постметал на беларуском, недавно акустический альбом выпустили, если вдруг постметал пугает=) Весьма рекомендую https://music.yandex.ru/artist/457788/albums

  7. Spotty says:

    Прикольно оформлен арт. Всего 3 цвета и выглядит немного как гравюра.

Добавить комментарий

Заполните поля или щелкните по значку, чтобы оставить свой комментарий:

Логотип WordPress.com

Для комментария используется ваша учётная запись WordPress.com. Выход /  Изменить )

Фотография Facebook

Для комментария используется ваша учётная запись Facebook. Выход /  Изменить )

Connecting to %s

This site uses Akismet to reduce spam. Learn how your comment data is processed.

%d такие блоггеры, как: