Вучыцеся плаваць — агляд настольнай гульнi «Аквацiка»

Мяне доўга не было чуваць па аб’ектыўных прычынах, але я пацiху пачынаю адыходзiць i думаць крыху шырэй… пра iншыя рэчы… I так я сёння спрабую пiсаць па-беларуску, хаця i адразу папярэджваю, што магу крыху лупiць трасянкай=) Гэта будзе не назаўсёды напэўна. Але калi вам спадабаецца гэты эксперымент — пiшыце.

Адразу за аглядам Скайтопии я вырашыў працягнуць тэму «даўгабудаў» iмя Iванаў з Камрад Дэвелоперс. На гэты раз гэта будзе «дзiцятка» Iвана Тузоўскага — Аквацiка. Гэтая настольная гульня можа смела называцца адным з самых працяглых расiйскIх даўгабудаў. Я не магу дакладна сказаць, колькi гадоў Аквацiка выбiралася на паветра з глыбiнi акiяну, але я, па-мойму, упершыню пачуў пра яе аж у 2014 годзе. З таго часу гульня змянiла выдаўца (а можа нават i не аднаго), не аднойчы карэкцiравала механiку, трапляла ў крутое пiке смутку i потым ганарова выходзiла з яго. На самай справе тое, што Аквацiка ўсё-такi прадаецца зараз у крамах — гэта сапраўды цудоўна! Здорава, што ў Iвана хапiла сiлаў дацягнуць праект да канца.

Але ж блiжэй да тэмы, скафандр, блiжэй да тэмы!=)

Сустракаем, як заўсёды, па адзенню. Перад намi даволi стандартная каробка для «вялiкiх» гульняў з прыгожай вокладкай на водную тэматыку. Як прадстаўнiк касмiчна-падводнай расы, вокладку адабраю на ўсе 100%. Прыгожая!

Унутры нас чакае ўсё тое, да чаго нас прывучыла з малых гадоў выдавецтва Cosmodrome Games. А менавiта яркiя маляўнiчыя кампаненты i зручны арганайзер. Я дзiўлюся таму, як ў гэтага выдавецтва хапае цярпення i жадання дурыць сабе галаву з арганайзерамi, таму што часцей за ўсё большасць выдавецтваў знаходзяць выхад у зiплоках i просьбах зразумець i выбачыць.

У каробцы для мяне ёсць роўна 2 кампанента, якiя выклiкаюць дрыжыкi па скуры — гэта двухслаёвыя планшеты гульцоў i мiнiацюры маленькiх скатаў. Пару гадоў таму двухслаёвыя планшэты былi для мяне ў навiнку i таму выклiкалi больш слёз замiлавання. Зараз я ужо крыху прывык да iх, але ўсё роўна яны прыкольныя (i, галоўнае, у гэтай гульнi гэта яшчэ i атрымалася тэматычна!). Скаты сапраўды класныя. Я б нават сказаў, што у нейкiм сэнсе гэта менавiта гульня пра скатаў — вось так моцна яны вылучаюцца ў гульнi. Мiлыя, прыкольныя — нiдзе вы такiх скатаў больш не сустрэнеце!

А яшчэ я неяк падумаў, што звычайна некаторыя выдавецтвы любяць выкарыстоўваць пад што заўгодна мiплаў. Маўляў, хоць гэта i мiпл, але на самой справе гэта конiк. А вось гэты мiпл коцiк, а вось гэты — гоблiн. Не ўяўляю, што б са мной здарылася, каб замест скатаў былi мiплы…

У настольнай гульне Аквацiка мы даследуем глыбiнi акiяна, каб знайсцi там шмат скарбаў. Па лору мы — марскiя каралi, якiя шукаюць сродкi для росквiту свайго каралеўства. Для гэтага мы заваёўваем цi купляем акваторыi, выкарыстоўваючы найманых iстот, жыхароў акiяна.

Гульнявое поле можна умоўна падзялiць на тры часткi — зверху размешчаны 4 цэлi, якiя даюць ачкi гульцам, пасярэдзiне ляжаць карткI акваторый, якiя можна заваёўваць цi купляць. А знiзу на полi размяшчаюцца iстоты, якiх можна дадаваць у сваю калоду.

Iгравая сiстэма па дзеяннях падобная на тое, што вы маглi бачыць у Канкордыi. На старце гульнi ў вас ёсць 6 пачатковых iстот з унiкальнымi здольнасцямi. У свой ход вы разыгрываеце адну картку iстоты з рукi, скарыстоўвая яго здольнасць, пасля чаго картка iдзе ў знос. Уласцiвасцi iстот даволi простыя — атрымаць сiлу i заваяваць акваторыю, атрымаць манеты i купiць акваторыю, наняць iстоту, абнавiць рад акваторый на полi, атрымаць ачкi за цалкам паднятыя акваторыi, вярнуць усе згуляныя карты назад у руку.

Самы галоўны занятак у Аквацiке — патапленне акваторый. Навокал гэтай цудоўнай механiкi i пабудавана сама гульня. Сама па сабе купля цi заваяванне акваторый не даюць нiчога — вы проста пераносiце карткi з цэнтральнага поля на свой асабiсты планшэт. Практычна усе карткi акваторый маюць некалькi ўзроўнеў грыбiнi. Калi мы атрымлiваем акваторыю, мы гэтую картку засоўваем у адзiн са свабодных адсекаў на сваiм планшэце да першага ўзроўня. На ўзроўнях могуць сустракацца розныя прыемныя бонусы i нават пустышкi. У бонусах — манеткi, дадатак да сiлы, пад’ём iншых акваторый на адзiн цi некалькi ўзроўнеў.

Як усе гэтыя бонусы працуюць? Падчас свайго хода вы можаце скарыстаць бонус карты, патапiўшы яе на адзiн узровень. Напрыклад, вышэйшы ўзровень карты дае +2 манеткi. Вы гуляеце з рукi iстоту для траты грошай на куплю акваторыi цi наймання iстоты з рынка. Роля дае манеты, плюс вы бераце дадатковыя манеткi (+2) ў акваторыi i топiце яе на адзiн узровень.

Калi акваторыя патопленая поўнасцю, застаецца яе падняць, скарыстаўшы спецыяльную ролю цi ўзровень на акваторыi з сiмвалам скрынькi. Уласна кажучы, дзе б вам нi сустрэлася скрынька — гэта ўсе падняцце акваторыi. Вы вынiмаеце акваторыю з адсека i падкладваеце яе зверху планшэта.

I воcь ужо паднятая акваторыя нарэшце дае нам пераможныя ачкi. Плюс некаторыя карткI акваторый яшчэ даюць нейтральных скацiкаў.

Дарэчы, пра скацiкаў. Нягледзячы на iх сiмвалiзм у гульнi, яны выконваюць другарадную ролю прыемных памочнiкаў з маленькiмi бонусамi. Перавярнуўшы ската, можна атрымаць крышку манет/ сiлы цi падняць акваторыю на адзiн узровень.

Гульня заканчваецца ў адным з трох выпадкаў — адзiн з гульцоў выканаў 4 цэлi, закончылiся карты ў калодзе акваторый, закончылiся карты ў калодзе марскiх жыхароў. З калодамi карт усё зразумела, а вось пра цэлi крыху больш распiшу. У гульнi ёсць 4 цэлi, яны намаляваныя на полi. Калi гэтыя цэлi пададуцца вам нуднымi, можна замянiць iх жэтонамi iншых цэляў, якiмi вы закрываеце на полi базавыя цэлi. У цэлях можа быць падняцце вызначанай колькасцi акваторый, пакупка вызначанай колькасцi карт жыхароў цi вылоданне некалькiмi нейтральнымi скатамi. Як толькi вы выконваеце цэль, вы зараз жа закрываеце першае дзяленне з ачкамi на полi скатам свайго колеру. Чым раней вы выканаеце цэль, тым больше ачкоў атрымаеце ў вынiку.

У канцы гульнi гульцы налiчваюць сабе ачкi за iстоты ў руцэ, за выкананыя цэлi i за паднятыя акваторыi. Вось практычна i ўсё, што варта было расказаць вам аб гульнявым працэсе.

Пагналi па ўражанням

На мой погляд, самае цiкавае ў гэтай гульнi (i чаго няма ў iншых настолках) — гэта патапленне карт. Бачылi вы такое дзе-небудзь? Я не. Калi перада мною разклалi Аквацiку ў 2019 годзе i я ўбачыў двухслаёвыя планшэты, разумеючы, што ў iх трэба нешта засоўваць, то ў мяне мурашкi па спiне забегалi. На першы погляд, сама iдэя падсоўвання не сказаць каб вельмi ўжо хiтрая, але семь гадоў таму з яе рэалiзацыяй было крышку складана. А цяпер, калi двухслаёвыя i нават ужо трохслаёвыя планшэты не з’яўляюцца ўтопiяй, грэх не рэалiзаваць усе свае самыя патаемныя жаданнi распрацоўшчыка.

Так-так, падсунуць карткi ў планшэт — гэта прыкольна! I гэта будзе першым, што вам захочацца зрабiць у гульнI, брудны ты вычварэнец! (цi вычварэнка).

Мяне бясконца радавала, што кожная акваторыя мае кучу бонусаў. Чым больш ачкоў карта дае, тым больш на ёй узроўняў з бонусамi. Крута! Памятаю, што ў першай дэма-партыi я спрабаваў запоўнiць усе адсекi акваторыямi, потым стараўся выкарыстаць узроўнi абсалютна кожнай карты, таму што шкада было губляць цэннае дабро.

Дык вось скажу, што так лепш не рабiць. Аквацiка — гульня пра iншае. Наогул вы павiнны засячы сабе на носе, што гэта гульня-гонка. У iдэале хочацца кожную картку «высмактаць» дасуха, але потым не здзiўляйцеся, што нехта скончыў гульню i па ачках цяпер вы цягнецеся ў канцы. Гэта гульня пра тое, як хутка падняць кучу акваторый i пры гэтым выканаць патрабаваннi усiх цэляў хутчэй за ўсiх. ТакIм чынам, з-за майго iмкнення да дасканаласцi ў мяне ўзнiкла падазрэнне, што гульня вельмi кароткая, чым мне б хацелася.

У тым самам 2019 годзе, якi я так часта згадваю, я вырашыў усё пракачаць, усё скарыстаць, што можна, а потым магутна засунуць i падняць усе акваторыi. У вынiку камбы зрабiць не атрымалася, таму што толькi я сабраўся «ляснуць» па стале, як гульню скончылi, ачкi пыдлiчылi — я апошнi:(

Таму слухайце параду — не губляйце час, па максiмуму рабiце ўсё адразу, бо потым будзе позна.

На час гульнi ўплываюць цэлi. Вельмi добра, калi вы ва ўсiх iх згуляеце i зразумееце, якiя з iх простыя, якiя не. Тады вы зможаце самi карэкцiраваць, доўгая будзе ў вас партыя цi кароткая. Для мяне самая дэбiльная цэль — гэта мець на планшэце пяць акваторый, паднятых да самага нiзу. Гэта крыху вар’яцкая цэль, бо спецыяльна яе выконваць вельмi доўга. Хутчэй дабiць адну з калод, напрыклад. Але калi ўсе ўвапруцца рагамi ў гэтую цэль, тады добра. Карацей кажучы, можна гуляць i хвiлiн 45, а можна i 15.

Часцяком ад другiх людзей я чуў, што каранi Аквацiкi могуць цягнуцца ад самой Race for the Galaxy. Ведаючы Iвана Тузоўскага, думаю, што ён лёгка мог замахнуцца на святое=) Але ўсё ж такi не трэба параўноўваць Аквацiку з RftG. Гэта крышачку iншыя гульнi. RftG — генiяльная настолка. Параўнаць нешта з ёю — гэта як быццам адразу тое нешта ўтапiць у брудзе. Потым жа ж смяяцца ўсе будуць, як вось «гэта» можна параўноўваць з Вялiкiм!

Але ж ёсць у Аквацiкi маленькi баг, якi больш датычыцца гiкаў. Ведаеце, калi знаёмiшся з гэтай настолкай, чытаеш водгукi цi правiлы, то думаеш, што гэта будзе нешта такое супер-комба-вомба з напружваннем мозга. Ты гуляеш партыю i такi — а дзе вось гэта ўсё? Аквацiка раптам становiцца просценькай, як таблiца памнажэння. Гэта на самой справе нейкi праклён, што расiйскiя гiкi робяць настолкi, а атрамлiваюцца адныя сямейкi. Здаецца, нiхто i не абяцаў, што Аквацiка мае гiкаўскую глыбiню, але ж i я, i мае сябры падумалi пра адно i тое ж пасля першай партыi — гульня значна прасцей, чым здавалася. На мой погляд, Аквацiка наўрад цi можа захапiць хардкоршчыка. Ёй проста не хапае глыбiнi шматзуроўневай гульнi.

Я спадзяваўся, што новыя карткi, якiя можна дакупiць падчас гульнi, могуць садзейнiчаць накрутцы «важкасцi» Аквацiкi. Iх на першы погляд нямала, i яны прыкальней гуляюцца, чым базавыя карткi. Але на самой справе новыя ролi ну проста крыыыышачку лепшыя, чым пачатковыя. Канешне, 2-3 новыя iстоты я магу назваць крутымi i мне заўсёды прыемна iх купляць. Часцей за ўсё гэта ролi, якiя значна адрознiваюцца ад пачатковых i могуць ўплываць на другiх гульцоў. Але нельга сказаць, што з цягам часу ў партыi ўсё больш павялiчваецца напружанне, становіцца цікавей гуляць, галовы трашчаць. На мой погляд, ролі — гэта толькі адзiн з шматлiкiх вырыянтаў. Ну і бывае, што калі гульня хутка скончыцца, а з акваторыямі поўны абзац, то можна хуценька скупіць крыху новых істот, каб зарабіць больш ачкоў.

На мой погляд, Акваціка больш схіляецца да правільнага падбору акваторый. Каб не было так, што ў вас шмат манет ці сілы, а больш нічога зрабіць вы не можаце. Калі ўсё правільна падабраць, то можна на 5 ход патапіць усе акваторыі і выйсці наперад.

Што яшчэ адразу кідаецца ў вочы? Канешне, знешні оверпрайсд, то-бок з нас бяруць грошы за прыгажосць. Каму я ні паказваў гульню, усе казалі, што гульня прасцей, чым выглядае. Калі я казаў ім яшчэ пра кошт, дык тыя адразу ківалі галовамі, быццам падцвержвалі свае падазрэнні. Так, я згодны, што насамрэч гульню можна было значна спрасціць, каб яна яшчэ і каштавала танней. Але мне здаецца, што гэта не было мэтай выдавецтва Cosmodrome Games. Мяркую, Касмадромы хацелі наадварот паднясці нам гульню на талерцы, як смажанага парсючка з яблыкамі. Тут вам і адмысловыя скаты, і арганайзер, і двухслаёвыя планшэты, і прыгожыя малюнкі. Калі б гэта была маленькая каробка з купкай картак і жменькай жэтончыкаў, то яна б не так ззяла на паліцах крам. За прыгажосць трэба плаціць, канешне. Я лічу, што калі браць на перадзамовах, то атрымліваецца нармальна цана. Ды і нават зараз за 100 рублёў гэта зусім ня блага. Мне падабаецца, як выглядае Акваціка, не саромеюся паказаць яе сваім сябрам.

Наконт узаемадзеяння тут амаль што поўная сра… Ну, вы зразумелі=) Але ж гэты пункт больш на аматара, шчыра кажучы. Я сам больш люблю, калі крыху ўсё ж можна пагрызці супернікаў. Не так, канешне, каб яны пішчалі, або я сам псіхаваў, што мне нічога не даюць зрабіць, але ж крышачку можна. Тут што можна вытварыць? Забраць крутую картку акваторыі ці істоты, напрыклад. Першым выканаць цэль і атрымаць максімум ачкоў. Але самае прыкольнае — рэзка скончыць гульню, калі астатнія гульцы адно збіраюць свае комбы. Сапраўды, канец гульні можа адбыцца раптоўна. Але ўсё ж такі па большай частцы Акваціка — гэта настольная гульня, у якой кожны нешта там камбініруе сабе (нават не хочацца сачыць за тым, хто там што купляе ці топіць), а потым усё раптоўна абрываецца, усе лічаць ачкі і нехта перамагае.

Узровень сямейкі не дазваляе навесіць на карткі мяса, каб гульня стала гікавай. Для сямейкі норм, для больш заборыстага нечага не хапае — я вас папярэдзіў.

Але мне падказалі, што ўсё гэтае мяса ёсць у дапаўненні Cold Waters, якога пакуль нажаль няма ў самога Касмадрома. Кажуць, што і ролі там файныя, і акваторыі непатапляльныя, і скаты з воооось такеннымі хвастамі. Будзем спадзявацца, што ў будучым мы пабачым хоць невялікі наклад дапаўнення, бо мне сапраўды цікава ведаць, што з ім мяняецца ў гульні.

Што ў выніку? Шэдэўр? Мабыць не. Але ўсё ж такі механіка з падсоўваннем карт пад планшэт — гэта круценька-круценька. Таму дзеля гэтага новага ўражання я вам раю калі не купіць, то хаця б проста дзе-небудзь згуляць, каб ведаць, што гэта за звер такі. А вось ці спадабаецца гульня — тут кожны сам сабе гаспадар. Я магу толькі сказаць за сябе — мне было прыкольна гуляць у Акваціку. Так, я таксама чакаў больш сурь’ёзнай гульні, не зусім гоначнай, больш камбініраванай. Але і ў такім выглядзе я атрымаў асалоду. Не так даўно ездзіў у Мінск да сяброў, паказваў ім гульню. Спадабалася, што пра яе вельмі лёгка расказваць, правілы мне падаліся нескладанымі (хаця ў інтэрнэце чытаў, што з імi у некаторых людзей ёсць траблы), за паўтары гадзіны две партыі згулялі з тлумачэннем правілаў. Атрымаліся нейкія такія семачкі з прыемным знешнім выглядам.

Я адзнаку можа і падвышаю крыху — гэта 8 з 10. Але гэта з надзеямі на дапаўненне, канешне. Бо можна хутка нагуляцца і скаціцца да 7.

Івану Тузоўскаму шчыры дзякуй! Гэта клёвы хлопец, у якім я ўпэўнены на 100%. Пілі кантэнт далей, сябра!=) Я ў цябе веру!

23 Responses to Вучыцеся плаваць — агляд настольнай гульнi «Аквацiка»

  1. Hoot says:

    Рад возвращению! Надеюсь, надолго.

    По языку — уважаю желание, но банально неудобно. Увеличивается время чтения + всё равно теряются некоторые нюансы выраженной мысли. Лично я на такие посты не буду тратиться — разве что по очень интересной мне теме/игре. А просто зайти почитать на досуге — нет.

    • scafandr says:

      Вчера перед сном думал, через сколько появится первый комент и вообще будет ли он=)
      Увеличивается кстати не только время чтения, но написания. Я жуть как долго делал этот обзор. На русском быстрее пишется, поэтому эксперимент интересный, но не особо продуктивный.
      У меня уже практически готова статья по Онириму, она уже на русском=)

      • Hoot says:

        Ура новым статьям!

        Я тут, наконец-то!! поиграл с друзьями в Битву за рокуган, обзор на который когда-то очень ждал. А поиграть удалось вот только недавно)) И… Наигрался в него буквально за 3 партии. Друг всё продвигает его (он никак не может выиграть, вот уже партий 5), а я наигрался и дальше хочу двигаться по полке неигранного))
        Удалось поиграть в пакс памир. Было долго (изучение правил плюс много других, необязательных и вынужденных перерывов), но лично мне очень понравилось. Возня с карточками, формирование пула возможных действий, его изменение исходя из ситуации, дополненные полем и красивым оформлением — здорово, прямо очень. Жду возможности еще в него сыграть (что может быть не скоро, учитывая, что упомянутому выше другу не зашло, а другим составом собираемся еще реже….)

        • scafandr says:

          Я сам хочу поиграть в Рокуган, но не с кем. Хочется, чтобы жарко на карте было, человека 4-5 собрать.
          Пакс памир — тоже сыграл 2 раза. С изучением особо не было проблем. Но времени уже не помню, сколько мы играли… Но вот первая партия очень понравилась, вторая чуть меньше. Слишком много было перетягивания каната. И карты какие-то так себе попадались (мало племен). Игра явно рассчитана на глубокое изучение, много партий. Жаль, что вашему другу не зашло. Представляю, как вы расстроены. Может еще раз сыграю и напишу обзор.
          У меня еще из относительных новинок испробованы Пригород, Техену, Тауантинсуйу, Холст, Предназначение

          • Hoot says:

            Да надо политически подойти к вопросу, удовлетворив его тягу к Рокугану, а потом правильно спланировать игровой вечер))
            Ну и есть запасной вариант)
            Я из других ‘новинок’ еще только Red7 пробовал. В целом всем понравилось, но больше мы в неё не играли)) в остальном — новые настолки снова стали прибывать на полку, но сильно быстрее темпов игры в них. Ничего нового, собственно))

  2. Dreamer says:

    Было вельмі прыемна прачытаць на мове. Падтрымліваю рашэнне двума рукамі, так як у нас у сям’і і сябрамі прыйшлі да такога ж: стараемся мець зносіны на роднай мове. Пакуль у нас яна яшчэ ёсць. Што тычыцца гульні, то даўно памятаю, што ты да яе быў не абыякавы) выглядае сапраўды вельмі прыгожа. Партыі хуткія-гэта добра, цяпер на доўгія не атрымліваецца знайсці час.

    • scafandr says:

      Дзякуй за каментарый, прыемна, што не забылі пра блог=) Мне яшчэ цікава прачытаць перкаванне украінцаў, як ім чытаецца. Бо пісаць сапраўды цяжэй, бо трэба шукаць правільныя словы, сачыць за трасянкай. Не аднойчы пісаў перакладчыку, каб дапамог, як напісаць правільна. Па руску шпарчэй пішацца. Але ж сапраўды калі зусім забіць на мову, то і радзіму згубіш. Таму размаўляць, хай і з памылкамі, неабходна як паветра. Ну і больш чытаць, каб словы не забываць=)

  3. Wirgis says:

    S vozvrashcheniem! Konechno xorosho chto na belloruskom, no dlia menia eto uzhe nechitabelno 😦

    • scafandr says:

      Спасибо! По-литовски, к сожалению, только пару слов знаю, поэтому выбор языков не велик=) По-английски еще дольше, чем на беларусском, буду писать=) Следующая заметка на русском будет, уже почти готова;)

  4. Алиса says:

    С возвращением!
    Как украинка, владеющая и русским и украинским языком скажу, что читается понятно)) ну если бегло читать, то на 80% а если вчитываться, то на все 95% 🙂 у меня трудности вызвала скорее длина заметки

  5. Стас says:

    Саш, ти молодець, продовжуй в тому ж дусі.
    Принаймні, для мене це цікавий досвід знайомства з білоруською мовою. Я намагаюся не лізти у словник, і ставити правильно наголоси теж самостійно, аби розуміти слова з контексту. Допомагає і польська, звісно, часом здається, що більше ніж українська)

    І так, це складно, бо щось незнайоме, та й мозок не бажає напружуватися, що логічно, але поступово рости в цьому напрямку. Я не знаю, чи є ще настільні огляди білоруською, і якщо ні, то щасливий, що знайомий з першим справді білоруським настільним оглядачем 🙂

    І я ще добре тебе розумію, що реакція буде не така схвальна більшістю, що теж вплине на кількість переглядів. Але додам, що я так само, коли писав про польські фести минулого року, я свідомо зробив вибір на користь російської. Бо ж і більше людей на тесері прочитає, і писати легше, бо не треба час від часу лізти в словник, та й досвіду написання українською не так багато… Але! Після вторгнення я багато чого переосмислив у цьому ключі, і зрозумів, що на заваді нам стає лише невіра у своє, сумніви, що воно взагалі комусь потрібне. І тому немає бажання щось робити, бо здається, що все марно. Може і так, може справді це прочитає кілька осіб, а може… є ті, хто так чекав саме подібного, шукав, але не знаходив. Так, важко писати мовою, яка ніби й рідна має бути, але фактично такою не є. Я це знаю по собі дуже добре. І вихід лише один — ще більше зусиль і праці. Тільки так. Але не з-під палки, насильно, а потрохи, потрохи, так, аби це викликало захоплення. І породжувало бажання.

    Вірю в тебе і чекаю на нові тексти білоруською.

    І дякую, звісно)

    • scafandr says:

      Тут ведаеш, з мовай цяжкавата у тым сэнсе, што нават не ўсе беларусы разумеюць мову. І тым жа украінцам таксама цяжка чытаць. А ў мяне большасць чытачоў з расіі, потым з Украіны. Калі адняць яшчэ беларусаў, якія бел мову не вывучылі ў школе, тады «цікава» канешне будзе=)
      Мне самаму хутчэй і прасцей пісаць па-руску. Па-беларуску думаеш доўга, як прыгожа і правільна напісаць, каб дзе не лупануць трасянкай. У тэксце шмат спецслоў, трэба падбіраць больш падыходзячыя аналагі, каб гучала і вуха не рэзала.
      Рускія не зразумеюць, што я напісаў, ўжо не раз праходзіў гэта. З краінцамі крыху лепш. Толькі некаторыя кажуць, што зусім цяжка. А вось калі проста размаўляць, то можна спакойна гаварыць па-беларуску, табе па-украінску — не было праблемаў.
      З беларускамоўнымі я заўсёды гавару па-беларуску. Канешне, хацелася б больш, але потым скажуць, што ты здраднік і пасадзяць у турму=)

  6. Дмитрий Калинин says:

    Я уж подумал, что теперь все записи будут на белорусском языке)
    Но эксперимент интересный, для себя отметил, что оригинальный текст где-то даже проще воспринимается чем переведенный Гуглом

    Про Suburbia будет статья? Прям интересно ваше мнение об игре прочитать)

    • scafandr says:

      Не, просто так захотелось=) Может еще когда психану — не могу спрогнозировать=)
      Про Сабурбию. статья будет обязательно, и возможно даже очень скоро, пока свежи мысли. Пока пилю нейтральную заметку про настолки. Потом какой-то обзор будет

  7. Сергей Григораш says:

    Ничего не понял, но очень интересно ))
    Раньше практически ежедневно заглядывал сюда, потом перестал, когда блог замер.
    Сегодня буквально случайно зашел…

  8. Olekso says:

    Приємно, що повернулися. Читається нормально, трохи важче, але ок.
    Повністю не читав, бо ігри країни-агресора не цікаві, але те що повернулися до блогу, то дуже добре.
    Пишіть ще білоруською, цікаво буде тренувати мозок в читанні різними мовами.

    • scafandr says:

      Дзякуй, што не забылі пра блог, мне прыемна чытаць ваш каментарый. Я разумею пра агідкасць да усяго рускага, сам з-за гэтага і маўчаў доўга, бо не мог знайсці правільныя словы, што і для каго пісаць… Але наконт аўтара гэтай гульні магу вас ўпэўніць, што гэты нармальны хлопец (дарэчы, ведаю, што некалькі людзей з настольнага кола з’ехалі з расіі). Таму Акваціка ў мяне і з’явілася ў водгуках. Далей, канешне, я буду ўсё фільтраваць — пра што пісаць, каму гэта патрэбна і г.д.
      Вам асабіста жадаю перамогі і вытрымаць гэты цяжкі час!

  9. Olekso says:

    Дзякуй, друже. Обов’язково переможемо, в нас немає іншого виходу.

  10. tikhan says:

    Прывітанне!
    Сачу за Вашым блогам ужо шмат гадоў, але нешта у каментах пішу ўпершыню. Мне асабіста «гэты эксперымент» спадабаўся. Калі-некалі такія артыкулы будзе прыемна пачытаць.

    «Канешне, хацелася б больш, але потым скажуць, што ты здраднік і пасадзяць у турму=)»

    Будзем спадзявацца што такога не здарыцца 🙂

    • scafandr says:

      Вітаю!
      З першым каментам=) Заўсёды прыемна чуць, што хтосьці даўно чытае, проста не каменціруе. Хтука навучым гаварыць людзей па-беларуску=)

Добавить комментарий

Заполните поля или щелкните по значку, чтобы оставить свой комментарий:

Логотип WordPress.com

Для комментария используется ваша учётная запись WordPress.com. Выход /  Изменить )

Фотография Twitter

Для комментария используется ваша учётная запись Twitter. Выход /  Изменить )

Фотография Facebook

Для комментария используется ваша учётная запись Facebook. Выход /  Изменить )

Connecting to %s

This site uses Akismet to reduce spam. Learn how your comment data is processed.

%d такие блоггеры, как: